Бэтлеемкі агонь і Дзёньнік сьвятой сястры Фаўстыны

DSC06129Напярэдадні сьвята Божага Нараджэньня ў парафію Маці Божай ружанцовай каталіцкія скаўты даставілі Бэтлеемскі агонь. (Глядзець фота)

Па традыцыі яго дастаўляюць з Бэтлеему ў парафіі Беларусі, каб кожны вернік мог занесьці агонь у свой дом і асьвяціць яго.

Сёлета разам з прыбыцьцём сьвятла з Бэтлеему, у парафіі адбылася прэзэнтацыя кіні Дзёньнік Сьвятой Сястры Фаўстыны, якая выйшла ў выдавецтве Про Хрысто на беларускай мове. Кнігу прэзэнтавала супрацоўніца выдавецтва, спадарыня Аліна Новікава.