Белы Тыдзень – падзяка Пану за атрыманыя сакрамэнты

P1150721Нядзеля спасланьня Духа Сьвятога ў парафіі Маці Божай Ружанцовай распачала Белы тыдзень для дзяцей, якія сёлета ўпершыню прынясі сакрамант Першай Сьвятой Камуніі. Ганна і Каміла, а таксама Мацей, Іван, Мікіта і Арцём штодня прыходзілі да алтара Пана, каб слухаць і разважаць слова Божае, а таксама прымаць сьвяты сакрамэнт і дзякаваць Пану Богу за ягонае атрыманьне.

Клопатам пробашча парафіі ксяндза Генадзя Кузарэвіча Белы тыдзень для першакамунійных дзяцей стаўся асабліва ўрачыстым і запамінальным. Кожны дзень тыдня для іх станавіўся асаблівым, бо дзеці атрымоўвалі асаблівую, адмыслова падрыхтаваную навуку. Так у ксёндз-пробашч дазволіў дзецям дакрануцца да гісторыі: гісторыі парафіі і жыцьця ў веры людзей, якія цярпелі ціск і перасьлед у савецка-камуністычныя часы.

«Гісторыя парафіі Маці Божай Ружанцовай паходзіць з па-замінулага стагодзьдзя — часоў княскага роду Любанскіх – гаспадароў Лошыйкай сядзібы. За савецкім часам, калі перасьледавалася вера і самі хрысьціяне – духоўнае жыцьцё было перапыненая, як лічылі тагачасныя савецкія ўлады. Але насамрэч так не было – апавядаў ксёндз-пробашч. Сьведчаньнем таму аповед сталай парафіянкі, якая ўжо пайшла з жыцьця і якая хадзіла на таемныя імшы ў прыватны дом на тэрыторыі парафіі, куды таксама таемна прыязджаў ксёндз. Так працягвалася доўгі час, аж пакуль савецкія ўдады не высачылі сьвятара»…         Ксёндз Генадзь паказаў дзецям і дазволіў патрымаць у руках малітоўнікі, пацямнелыя ад часу і пацёртыя рукамі вернікаў, якія на іх маліліся, што перадала пробашчу парафіянка – удзельніца тых таямнічых набажэнстваў. Пробашч пажадаў дзецям гэтак жа берагчы сьвятую хрысьціянскую веру, як яе бераглі іх бацькі. Дзяды і прадзеды. Пажадаў таксама, каб асьвечаныя ім ружанцы і малітоўнікі, гэтак жа былі пацёптыя іх рукамі ад нястомнага адкрываньня і малітвы.

У наступныя дні тыдня дзеці атрымалі з рук пробашча, а таксама іншых сьвятароў, якія адпраўлялі сьвятую Імшу, ружанцы і малітоўнікі,

Запамінальным сталася і завяршэньне Белага тыдня – удзел ва ўрачыстай сьвятой Імшы ў гэты дзень прыняў эканом і айцец-генерал – настаяцель ордэна Сьвятога Арханёла Міхала, манахам якога зьяўляецца ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч. Айцы-міхаліты з Польшчы сардэчна віталі парафіянаў, асабліва першакамунійных дзяцей. З рук айца-генерала кржны зь іх атрымаў памятку аб прыняцьці Першай сьвятой Камуніі, а таксама электронны фотаальбом з урачыстасьці і салодкія частункі. Айцы-міхаліты таксама пагутарылі з парафіянамі, так бы мовіць, у нефармальнай абстаноўцы, а агульны фотаздымак на завяршэньне застаўся напамінкам аб сустрэчы.