Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзяліўся аплаткам з дзецьмі

У парафіі святога Яна Боска ў Серабранцы адбылося Дэканальнае аплатковае спатканне мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча з децьмi. Удзел у свяце прынялі таксама дзеці з парафіі Маці Божай Ружанцовай на чале з пробашчам Генадзем Кухарэвічам і сястрой Любамірай.

 

Спаткане разпачалося святой Iмшой, якую ўзначалiў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусквіч. Дзяленнне аплаткам з арцыбіскупам і рухомыя гульні – сталая традыцыя спатканняў арцыпастыра з дзецьмі і моладззю, якая штогод адбываецца ў парафіяльным Цэнтры моладзі ў Серабранцы. Ня выключэннем стаўся і сёлетні год. На завяршэнне ўсе ўдзельніуі аплатковага спаткання атрымалi ад ксяндза арцыбiскупа святочныя падарункi.