Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў стравы на велікодны стол

 DSC07073  У Вялікую суботу ў прафіі Маці Божай Ружанцовай мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрысквіч асвяціў стравы на Велікодны стол.  ГЯДЗЕЦЬ ГАЛЕРЭЮ ФОТАЗДЫМКАЎ

    Паводле традыцыі, ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч асвячае велікодныя стравы кожную гадзіну уцягам усяго дня. Кожны раз гэта адбываецца ў капліцы, цалкам напоўненай людзьмі. Аднак на сустрэчу з арцыпастырам і супольную малітву прыйшла найбольшая колькасць вернікаў: многія нават не змаглі зьмясьціцца ў парафіяльнай капліцы і асвяцілі свае стравы з рук арцыбіскупа ў двары.

    Таксама разам з пробашчам і мітрапалітам вернікі памаліліся вяночкамі да Божай Міласэрнасьці за будаўніцтва ў парафіі Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрнасці. Малітву да Божай Міласэрнасці ў інтэнцыі будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя пробашч разам з вернікамі адмаўлялі падчас кожнага асвячэньня Велікодных страваў.