Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроцці наведае парафію Маці Божай Ружанцовай

30 студзеня 2013 году парафію Маці Божай Ружанцовай наведае Апостальскі нунцый, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Візіт дыпламатычнага прадстаўніка Ватыкану прымеркаваны да завяршэння юбілейнага году ў ордэне Святога Арханёла Міхала, прысвечанага 100-годдзю са дня смерці благаслаўлёнага кс. Браніслава Маркевіча – заснавальніка ордэна. Пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай, ксёндз Генадзь Кухарэвіч з’яўляецца манахам ордэна айцоў-міхалітаў.

З нагоды завяршэння юбілейнага году 30 студзеня ў 19.00. у парафіі адбудзецца ўрачыстастая святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроцці. Папскі прадстаўнік таксама ўдзеліць сакрамэнт Бежмавання вернікам парафіі Маці Божай Ружанцовай.

З нагоды свята і шаноўнага візыту сардэчна запрашаем ў парафію Маці Божай Ружанцовай на сустрэчу з Апостальскім нунцыем Клаўдыё Гуджэроцці.