Адвэнтовыя рэкалекцыі з Міхалам Цвячкоўскім

14–16 снежня ў парафіі Маці Божай Ружанцовай адбыліся Адвэнтовыя рэкалекцыі, які правёў ксёндз-марыянін з Жодзіна Міхал Цвячкоўскі.

Цягам трох дзён сьвятар нёс Божае слова людзям, якія цалкам напаўнялі парафіяльную капліцу падчас кожнай сьвятой Імшы, не зважаючы на сцюдзёнае надвор’е, што прыпала на гэтыя дні.

Акрамя навукі рэкалекцыйнай падчас кожнай святой Імшы — аб даверы да Бога і Панны Марыі, аб годным падрыхтаваньні душы да свята Нараджэньня Езуса Хрыста — ксёндз Міхал Цвячкоўскі правёў дадатковае навучанне для дзяцей, моладзі і сем’яў. Пасля кожнай святой Імшы ў нядзелю прадстаўнікі гэтых груп слухалі цікавае і павучальнае сведчанне аб тым як жыць, ствараць сям’ю і выхоўваць дзяцей у любові да бліжняга і Хрыста, ў духу Хрысціянскай веры. На завяршэньня рэкалекцыяў вернікі і пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай ксёндз Генадзь Кухарэвіч шчыра дзякавалі ксяндзу Міхалу Цвячкоўскаму за ахвярную працу, за Божае слова, у якім кожны з прысутных знайшоў сваю асабістую навуку.

Для наймалодшых парафіянаў асаблівым стаў апошні дзень Адвэнтровых рэкалекцый. У гэты дзень парафіяльную капліцу наведаў Сьвяты Мікалай, візыт якога традыцыйна выклікае радасць у дзяцей і ўсьмешкі ў дарослых. Раздача падарункаў дзецям сталася завяршэннем сустрэчы са Святым.