Аднаўленне сужэнскай прысягі на свята Святой Сям’і

30 снежня ў Касцёле адзначаецца Свята Святой Сям’і — Езуса, Марыі і Юзафа. У парафіі Маці Божай Ружанцовай Свята Святой Сям’і адзначаецца паводле даўняй традыцыі – з сямейныя пары аднаўляюць сужэнскую прысягу. Асаблівае значэнне і ўвагу інстытуту сям’і надае Касцёл у Беларусі. Бо, як неаднаразова падкрэслівалі герархі касцёла, менавіта сям’я з’яўляецца хатнім Касцёлам, месцам першай Эвангелізацыі, месцам, дзе дзіця ўпершыню спаткае Бога, навучыцца малітвам і паводле прыкладу бацькоў будзе старацца жыць праўдамі Веры.

У парафіі Маці Божай Ружанцовай Свята Святой Сям’і адзначаецца паводле даўняй традыцыі – з дапамогай пробашча парафіі, кс. Генадзя Кухарэвіча сямейныя пары аднаўляюць сужэнскую прысягу. Не парушылася традыцыя і гэтым разам: некалькі сужэнскіх пар перад Богам падцьвердзілі свае абяцанні быць побач ў горы і радасьці і захаваць вернасьць, пакуль смерць не разлучыць…