Аднаўленне сакрамэнту хросту – на Свята Хросту Пана

Свята Хросту Пана ў парафіі Маці Божай Ружанцовай па традыцыі сабрала ў парафіяльнай капліцы вялікую колькасьць вернікаў. На аднаўленне сакрамэнту ўласнага хросту вернікі заявілі, што адракаюцца ад грэху, сатаны і ўсіх справаў ягоных. А пробашч парафіі, кс. Генадзь Кухарэвіч асаблівую ўвагу надаў дзецям. Каб патлумачыць сэнс і дзеяньне сакрамэнту хросту і іншых сакрамэнтаў, святар параўнай іх з пакункам печыва: каб яго спажыць, неабходна яго ня толькі пабачыць і набыць, але яшчэ і раскрыць. «Толькі той, хто раскрывае для сябе атрыманы сакрамэнт, можа спажыць яго ў паўнаце» падкрэсліў кс. Генадзь Кухарэвіч.

На знак атрыманьне адноўленага сакрамэнту хросту вернікі былі акропленыя асьвечанай вадой, а таксама забіралі свянцоную ваду з сабой, каб асвяціць ёю свае кватэры і дамы.