Ад урачыстасці аб’яўлення Пана – штодзённая малітва за Бацькаўшчыну

Урачыстасць аб’яўлення Пана — Тры Каралі – адзначылі ў парафіі Маці Божай Ружанцовай. Сёлета актыўнымі ўдзельнікамі ўрачыстасці сталі дзеці: стаенку з нованароджаным Хрыстом яны сваімі рукамі папоўнілі фігуркамі Трох Каралёў.

Біблейнкю гісторыю Трох Каралёў, якія прынеслі немаўляці Хрысту ў падарунак золата, ладан і смірну, для самых малых парафіянаў «расшыфраваў» пробашч Генадзь Кухарэвіч. Сьвятар распавёў пра глыбокую сімволіку дароў: золата – знак каштоўнасці і ўлады, ладан – знак пакутаў і цярпення, смірну – знак аддання жыцця за грахі чалавецтва. Ксёндз-пробашч таксама распавёў гісторыю і сэнс напісання крэйдай на дзвярах дамоў літар К+М+Б: у старажыінасці гэта азначала «Няхай будзе благаслаўлёны гэты дом», пазней — імёны трох каралёў — Каспара Мельхіёра і Бальтазара.

Сымболіка ўрачыстасці аб’яўлення Пана Тром Каралям была таксама пазнавальнай і для дарослых вернікаў. Да іх ксёндз-пробашч звярнуўся з наступнымі словамі: «Святая сястра Фаўстына Кавальская заклікала маліцца да Божай міласэрднасьці за нашу Бацькаўшчыну. Асабліва — дзяцей, людзей хворых і манахаў. Бо дзеці і манахі – як найбольш чыстыя і бязвінныя асобы, а таксама хворыя — сваім цярпеньнем і малітвамі — могуць выпрасіць асаблівую ласку ў Бога. Парафія Маці Божай Ружанцовай – месца, дзе будзе ўзводзіцца Нацыянальны Санктуарый Божай Міласэрднасці. І наш асаблівы клопат і абавязак маліцца да Божай Міласэрднасьці. Таму заклікаю хворых і манахаў, а таксама дзяцей разам з бацькамі цягам паступаных дзевяці дзён маліцца за Бацькаўшчыну».

На завяршэньне святой Імшы пробашч сардэчна павіншаваў братоў праваслаўных з Вігіліяй Божага Нараджэння, якую ў гэты дзень адзначалі праваслаўныя вернікі і заклікаў парафіянаў скласці лепшыя пажаданні сваім сваякам і знаёмым праваслаўнага веравызнання. Затым асвяціў, прынесеныя людзьмі залатыя і срэбныя хрысьціянскія крыжы і мэдалікі, ружанчыкі і ланцужкі. Вернікі таксама панеслі да сваіх дамоў асвечаную крэйду, кадзіла і ваду.