15 ліпеня – Дзень нараджэння пробашча, кс. Генадзя Кухарэвіча

У нядзелю, 15 ліпеня, вернікі парафіі Маці Божай Ружанцовай адзначылі дзень нараджэння свайго пробашча, ксяндза Генадзя Кухарэвіча.

Не зважаючы на пару адпачынкаў і спякотны летні дзень, парафіяльная капліца была поўная вернікаў. Людзі прышлі, каб разам памаліцца і падзякаваць свайму пробашчу за ягонае ахвярнае служэньне.

Ксёндз Генадзь Кухарэвіч ёсць пробашчам парафіі цягам дзевяці гадоў. За гэты час з ягоных намаганняў парафіяльная супольнасьць вырасла ад некалькіх дзесяткаў да сотняў чалавек і для кожнага ў сьвятара ёсьць час, увага і добрае слова. Разам з вернікамі ксёндз-пробашч запачатковаў парафіяльныя традыцыі, узводзіў будынак капліцы і будуе жывы і актыўны Касцёл.

Мінскі мікрараён Лошыцы, дзе месціцца парафія Маці Божай Ружанцовай адносіцца да катэгорыі так званых «спальных» раёнаў на ўскраіне Мінска. Тут няма кінатэатраў і мастацкіх галерэй, таму касьцёл у Лошыцы – ня толькі адзіны цэнтр духоўнасьці, але яшчэ і культуры. Малодшыя парафіяне ахвотна прыходзяць на катэхэзу, удзельнічаюць у святой Імшы, актыўныя ў правядзеньні парафіяльных сьвятаў і ўрачыстасьцяў. За духоўнае выхаваньне маладога пакаленьне і дапамогу па ўзрастаньні ў веры для старэйшых, за адкрытасць, дабрыню, спагаду і ахвярнасьць вернікі шчыра і сардэчна дзякавалі свайму пробашчу, кс. Генадзю Кухарэвічу.