10-годздзе служэння манахаў ордэна Святога Арханёла Міхала ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску

DSC021256 верасня 2013 года споўнілася 10 гадоў ад пачатку служэння ў парафіі Маці Божай Ружанцовай светароў ордэна Святога Арханёла Міхала. (Глядзець фота)

6 верасня 2003 года распараджэннем святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка пробашчам парафіі Маці Божай Ружанцовай быў прызначаны ксёндз-Міхаліт Генадзь Кухарэвіч. Пра гэта падчас святой Імшы ў дзень юбілейнай гадавіны ўзгдаў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч. Святар таксама ўзгадаў і падзякаваў усім сьвятарам і сёстрам ордэна Святога Арханёла Міхала, якія цягам гэтага дзесяцігодздзя служылі ў парафіі. А таксама падзякаваў за моц веры, адданасьць і мужнасьць тым вернікам, якія застаюцца ў парафіі ад пачатку яе заснавання. Ксёндз Генадзь таксама ўзгадаў пра тое, як праз гэтыя 10 гадоў вернікі разам з пробашчам маліліся ў прыватных дамах, пад адкрытым небам на парэштках даўняй капліцы ў Лошыцкім парку.

У 2004 годзе была заключаная дамова арэнды актавай залы ЖЭС 124 для правядзенья парафіяльных набажэнстваў.З прыходам у парафію айцоў-міхалітаў распачалася праца па будаўніцтву новай капліцы. У выніку, распараджэннем кіраўніка краіны, ў 2004 годзе была выдзеленая зямля для будаўніцтва касцёла. Тады ж кардыналам Казімірам Свёнткам было прынята рашэнне пра будаўніцтва ў лошыцкай парафіі Маці Божай Ружанцовай Санктуарыя Божай Міласэрнасці. Адначасна Менгарвыканкам абавязаў парафію выплаціць на развіццё інфраструктуры горада 572, 470 мільёнаў беларускіх рублёў. З гэтага часу парафія распачала супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы з дзяржаўнай установай «Тэрытарыяльны цэнтар сацыяльнага абслугоўвання». На ўласныя складкі парафіянаў дзецям-інвалідам і іх сем’ям з 2006 да 2008 гадоў была перададзеная дабрачынная дапамога на дзесяткі сотняў рублёў. У выніку парафія была вызваленая ад выплаты падатку.
За гэтыя гады ў парафіі з’явіліся сталыя духоўныя і культурныя традыцыі: дзейнічаюць шэраг малітоўных груп, нядзельная школа для дзяцей і моладзі, катэхэза для дарослых, фэстываль мастацтваў для дзяцей, Евангелістычны курс для моладзі і многае іншае. Сакрамэнт хросту, бежмаваньня, шлюбу прынялі дзесяткі чалавек і сем’яў.
31 жніўня 2008 года мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусквіч асвяціў надзел зямлі і крыж на месцы будаўніцтва касцёла. У тым жа годзе распачалося будаўніцтва капліцы. Новазбудаваная капліца была асвечаная мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам 5 чэрвеня 2010 года. У гэты ж дзень у капліцу быў перададзены абраз Божай Міласэрднасці. Штодня а 15 гадзіне ў парафіі выстаўляецца Найсвяцейшы сакрамэнт і адбываецца малітва перад абразом Божай Міласэрднасці. Неўзабаве парафія мае распачаць будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасці.

На завяршэнне парафіяне падзякавалі пробашчу за ягонае сталае ахвярнае служэньне ў парафіі Маці Божай Ружанцовай і ўсім святарам ордэна Святога Арханёла Міхала ў горадзе Мінску. А таксама зрабілі святарам сымбалічны святочны падарунак: квіткі на спектакль аднаго з мінскіх тэатраў «Бог ёсць любоў».