Блажэнны Браніслаў Маркевіч

БЛ. БРАНІСЛАЎ МАРКЕВІЧ

(успамін 30 студзеня) 

Благаслаўлёны Браніслаў Маркевіч нарадзіўся 13 ліпеня 1842г.                     у Прухніку (Польшча) у шматдзетнай веруючай сям’і. У маладосці ён перажыў глыбокі крызіс веры, з якога выйшаў дзякуючы доўгай і шчырай малітве. 

Браніслаў Маркевіч вядомы як ахвярны святар. Яго цанілі як добрага вікарыя, пробашча, выкладчыка пастаральнай тэалогіі, спаведніка і духоўнага кіраўніка сясцёр у кляштарах. 

На працягу апошніх 20-ці гадоў жыцця гэты святар з вялікаю самаадданасцю працаваў у Месцы Пястовым, дзе прысвяціў сваё сэрца дзецям і моладзі – асабліва найбяднейшай, занядбанай, пакінутай і асерацелай. Прагу свайго сэрца ён выказаў у словах: “Я хацеў бы сабраць мільёны дзяцей і маладых людзей з ўсіх краінаў і народаў, заспакойваць іх голад і асвячаць іх душы і целы”. 

З думкаю пра развіццё гэтай дзейснасці кс. Браніслаў заснаваў супольнасці: ксяндзоў міхалітаў і сясцёр міхалітак. 

Кс. Браніслаў Маркевіч памёр 29 студзеня 1912 года, пражыўшы доўгае працавітае і пабожнае жыццё. Беатыфікацыя яго адбылася 19 чэрвеня2005 года, а літургічны успамін адзначаецца 30 студзеня. 

Літанія да благаслаўлёнага Браніслава Маркевіча: 

Кiрые, элейсон,  
       Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон, 
Хрыстэ, пачуй нас,  
       Хрыстэ, выслухай нас. 
Ойча з неба, Божа,                        – змілуйся над намі. 
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,  
Духу Святы, Божа,  
Святая Тройца, адзiны Божа,  

Святая Марыя, без граху першароднага зачатая,     – маліся за нас. 

Святы Арханёле Міхале, 

Святы Анёле Ахоўніку, 

Благаслаўлёны Браніслаў Маркевіч, 

Заснавальнік міхаліцкіх супольнасцяў, 

Сапраўдны шанавальнік анёлаў і святых, 

Узор святасці і самаадданасці, 

Пярліна пакоры, 

Прыхільнік малітвы, 

Шанавальнік Эўхарыстыі, 

Адданы Беззаганнай Маці, 

Апостал дабрыні, 

Прапаведнік міласэрнасці, 

Прыклад сціпласці і працы, 

Узор цярплівасці, 

Выхавацель дзяцей і моладзі, 

Суцяшальнік пагарджаных, 

Пастыр самотных, 

Заклапочаны справамі Айчыны, 

Каб мы ўзрасталі ў веры, надзеі і любові,  

                                                                             маліся за нас. 

Каб мы змагаліся за збаўленне душаў у бяскроўным баі, 

Каб мы ўмелі прыносіць сябе ў ахвяру,  

Каб мы перамагалі асабістыя, нацыанальныя і грамадскія заганы і залежнасці, 

Каб мы ўдасканальваліся ў цноце пакоры і паслухмянасці, 

Каб мы вызначаліся чуласцю сэрца, 

Каб мы баранілі самасвядомасць нашага народа, 

Каб мы былі верныя Богу і Касцёлу, 

Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – даруй нам, Пане. 
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – выслухай нас, Пане. 
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – змiлуйся над намi. 

С.: Благаслаўлёны Браніслаў прысвяціў ўсё жыццё служэнню дзецям. 

Н.: І заслужыў вянец хвалы і вышыняў неба. 

Молімся. Усемагутны вечны Божа, Ты дазваляеш людзям быць прыладаю Тваёй невычэрпнай дабрыні, учыні, каб па прыкладзе благаслаўлёнага Браніслава мы верна служылі Табе і ўсім сэрцам былі адданыя справе збаўлення людскіх душаў. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.